Дзейнасць педагагічнага калектыва ў 2021/2022 павінна быць накіравана на павышэнне якасці адукацыі, развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, медыйнай і інфармацыйнай граматнасці навучэнцаў пры выкарыстанні інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій у адукацыйным працэсе праз вырашэнне наступных задач:
1. павысіць якасць адукацыйнага працэсу, эфектыўнасці ўрокаў (заняткаў), урочнай і пазаўрочнай дзейнасці праз укараненне медыятэхналогій ў адукацыйны працэс;
2. стварыць умовы для фарміравання інфармацыйнай культуры і падрыхтоўкі навучэнцаў да жыцця ў інфармацыйным грамадстве ва ўмовах выхаваўчага і сацыакультурнага асяроддзя ўстановы адукацыі;
3. удасканаліць медыякампетэнтнасць педагогаў праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій и электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе;
4. садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін праз асветніцкую работу з бацькамі, навучэнцамі, педагогамі па прапагандзе здаровага ладу жыцця;
5. паляпшаць матэрыяльна-тэхнічную базу дашкольных груп праз набыццё і аднаўленне надворнага абсталявання дзіцячага сада ў адпаведнасці з Пералікам за кошт сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці, а таксама фінансавых сродкаў з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.