Аналіз работы МА настаўнікаў-прадметнікаў
ЗАЦВЕРДЖАНА на паседжанні педагагічнага савета Гудскага дзіцячага сада – базавай школы ад 31.08.2021 года |
ПЛАН
работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў
на 2021/2022 навучальны год
Метадычная тэма:
“Медыяадукацыя і медыякампетэнтнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу”.
Мэта:
павышэнне медыякампетэнтнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэса па выкарыстанні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе.
Задачы:
павысіць якасць адукацыйнага працэсу, эфектыўнасці ўрока, урочнай і пазаўрочнай дзейнасці праз укараненне медыятэхналогій ў адукацыйны працэс;
удасканаліць медыякампетэнтнасць педагогаў праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій и электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе;
фарміраванне духоўна-маральных якасцей асобы вучня праз разнастайнасць пастанна дзеючых формаў выхаваўчага аспекта вучэбнага занятка.
ПАСЯДЖЭННЕ № 1
Час правядзення: жнівень 2021 года
Тэма: Нарматыўнае прававое, метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе”
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
ТЭАРЭТЫЧНЫ БЛОК
1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2021/2021 навучальным годзе.
Ткачук Т.Р., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
2. Асаблівасці выкладання вучэбных прадметаў у 2021/2022 навучальным годзе (ІМП Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі ў 2021/2022 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі”).
3. Інструктыўна-метадычнае пісьмо “Аб дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, структурных падраздзяленняў абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, ў 2021 / 2022 навучальным годзе”.
4. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб выкарыстанні сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе”.
ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНЫ БЛОК
1. Рэкамендацыі па выніках рэспубліканскіх кантрольных па вучэбных прадметах “Біялогія”, “Матэматыка”, “Фізіка”, фінансавая граматнасць.
Ткачук Т.Р., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
2. Інфармацыя аб выніках тэматычнага вывучэння дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па падрыхтоўцы і правядзенні выніковай атэстацыі за 2020/2021 навучальны год, арганізацыі прыёму ў ліцэй, у I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021 годзе і выкананні пастановы савета ўпраўлення адукацыі ад 25.06.2020 “Аб выніках вывучэння стану работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па падрыхтоўцы і правядзенні выніковай атэстацыі вучняў за 2019/2020 навучальны год, арганізацыі прыёму ў ліцэй, у I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020 годзе” (матэрыялы савета ўпраўлення ад 24.06.2021).
ПРАКТЫЧНЫ БЛОК
1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў за 2020/2021 навучальны год.
Ткачук Т.Р., кіраўнік метадычнага аб’яднання.
2. Знаёмства з метадычнай праблемай, над якой будзе працаваць установа адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе, абмеркаванне зместу метадычнай работы.
Ткачук Т.Р., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
3. Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў на 2021/2022 навучальны год.
Ткачук Т.Р., кіраўнік МА настаўнікаў-прадметнікаў.
ПАСЯДЖЭННЕ № 2
Час правядзення: лістапад 2021 года
Тэма: Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў
Форма правядзення: семінар-практыкум.
ТЭАРЭТЫЧНЫ БЛОК:
1. Формы і метады выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ў адукацыйнай прасторы на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
2. Інтэрнэт-рэсурсы ў навучанні замежным мовам.
Менюк А.С., настаўнік нямецкай мовы.
3. Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў пры вывучэнні матэматыкі з выкарыстаннем развіццёвага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя.
Гедрэвіч Г.В., настаўнік матэматыкі.
ПРАКТЫЧНЫ БЛОК:
1. “Мая творчая гасцёўня” па тэме: “Эфектыўныя прыёмы і метады работы з вучнямі і выхаванцамі дзіцячага сада з выкарыстаннем ІКТ і ЭСН”.
2. Прадметная дэкада “Можам! Хочам! Умеем!”
ПАСЯДЖЭННЕ №3
Час правядзення: студзень 2022 года
Тэма: “Выкарыстанне сучасных тэхналогій візуалізацыі ў адукацыйным працэсе”.
Форма правядзення: метадычная аператыўка
ТЭАРЭТЫЧНЫ БЛОК:
1. Дыдактычны патэнцыял тэхналогій візуалізацыі.
2. Кагнітыўная візуалізацыя вучэбнай інфармацыі (схемы, графікі, табліцы, апорныя канспекты, інтэлект-карты і інш.) як сродак павышэння выніковасці адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі”.
Ткачук Т.Р., настаўнік гісторыі.
3. Візуалізацыя як адзін са сродкаў фарміравання чытацкай пiсьменнасцi вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.
Заянчкоўская Г.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
4. Мадэляванне сучасных вучэбных заняткаў па рускай мове і літаратуры з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока.
Плаўская Л.І., настаўнік рускай мовы і літаратуры.
ПРАКТЫЧНЫ БЛОК:
1. Аналіз маніторынгу якасці ведаў па прадметах за І паўгоддзе.
Ткачук Т.Р., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
ПАСЯДЖЭННЕ № 4
Час правядзення: сакавік 2022 года
Тэма: Выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Форма правядзення: метадычны драйвер
ТЭАРЭТЫЧНЫ БЛОК:
1. Шляхі рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу па вучэбных прадметах “Хімія і Біялогія”.
Пац Дз.В., настаўнік хіміі і біялогіі.
2. Выхаваўчы аспект ўрока беларускай літаратуры ў межах рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу”.
Паяшчанка А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
3. Асаблівасці планавання і ажыццяўлення спадарожнага і выніковага паўтарэння пры падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Заянчкоўская Г.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
4. Прафесійнае самавызначэнне і сацыялізацыя навучэнцаў IX класа.
Лянцэвіч Т.С., педагог-псіхолаг.
ПРАКТЫЧНЫ БЛОК:
1. Панарама распрацовак фрагментаў урокаў з выкарыстаннем мульціборда.
ПАСЯДЖЭННЕ №5
Час правядзення: май 2022 года
Тэма: “Педагагічны маніторынг эфектыўнасці адукацыйнага працэсу”
Форма правядзення: творчая справаздача
ТЭАРЭТЫЧНЫ БЛОК:
1. Асаблівасці арганізацыі і правядзення экзаменаў у ІХ класе па завяршенні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Ткачук Т.Р., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
ПРАКТЫЧНЫ БЛОК:
1. Вынікі работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў за 2021/2022 навучальны год.
Ткачук Т.Р., кіраўнік МА настаўнікаў-прадметнікаў.
2. Аналіз маніторынгу якасці ведаў па прадметах па выніках навучальнага года.
Ткачук Т.Р., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
3. Прэзентацыя вопыту, метадаў, знаходак, ідэй. Прадстаўленне матэрыялаў, напрацаваных па тэмах самаадукацыі.
Настаўнікі-прадметнікі.
4. Анкетаванне настаўнікаў з мэтай вывучэння індывідуальных патрэбаў ў павышэнні педагагічнай кампетэнцыі.
Ткачук Т.Р., кіраўнік МА настаўнікаў-прадметнікаў.