Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праект па арганізацыі 6-га школьнага дня

Дата: 29 сентября 2017 в 21:25, Обновлено 29 сентября 2017 в 21:54
481 просмотр

Актуальнасць

У шосты дзень тыдня навучэнцам нашай установы адукацыі прапаноўваюцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне іх фізічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця і асобаснага станаўлення. Выхоўваць дзяцей на слаўных традыцыях свайго краю – адзін з прыярытэтных накірункаў шостага дня. Толькі з вяртаннем памяці мінулага можна пачаць пошук шляху ў будучыню. Наша Лідчына, край з багатай тысячагадовай гісторыяй, дае велізарную магчымасць для далучэння да духоўнай спадчыны сваіх продкаў. Бо без пачуцця малой радзімы няма і вялікага патрыятызму. І выхаванне грамадзянскасці пачынаецца з роднага парога, з тых месцаў, дзе ты нарадзіўся і вырас.

У кожным дзіцяці жыве стваральнік. Таму азнаямленне з навакольным светам неабходна звязаць з яго паляпшэннем, толькі тады дзеці вырастуць дастойнымі грамадзянамі сваёй Айчыны. Гэта адбываецца ў працоўнай дзейнасці - актыўным узаемадзеянні са светам, яго пераўтварэнні. Змест працоўнай дзейнасці дзяцей абумоўлены, з аднаго боку, іх запатрабаваннем ў актыўнасці, творчасці, імкненні што-небудзь рабіць сваімі рукамі; з другога боку, неабходнасцю фарміравання актыўнага, дзейнаснага стаўлення да свету, найбліжэйшага асяроддзя.

Шосты дзень тыдня разглядаецца як магчымасць умацаваць сваё здароўе, даць дзіцяці дадатковыя веды і развіць здольнасці.

Таму праект “Лепшы дзень тыдня” мае значэнне для рашэння шэрагу выхаваўчых і сацыяльных праблем у масштабе установы адукацыі. Школа, дзе разумна і творча арганізаваны вольны час дзяцей, становіцца домам радасці, у якім добра ўсім: дзецям, настаўнікам, бацькам.

Мэта праекта

Стварэнне ўмоў для павышэння ўзроўню матывацыі актыўнасці навучэнцаў у шосты школьны дзень шляхам аптымальнай арганізацыі вольнага часу.

Задачы праекта

  • удасканальваць арганізацыйныя формы разнастайнай дзейнасці навучэнцаў (гульнявой, працоўнай, інтэлектуальнай, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай) у пазаўрочны час з улікам прыярытэтных накірункаў выхаваўчай работы;
  • забяспечыць умовы для здымання псіхалагічнага напружання, стрэсаў у дзяцей, педагогаў і бацькоў;
  • арганізаваць сацыякультурную прастору шостага школьнага дня з улікам рэсурсаў соцыўма.

Удзельнікі праекта: дзеці, бацькі, педагогі

Прынцыпы рэалізацыі праекта      

  • прынцып гуманістычнай арыентацыі выхавання;
  •  прынцып сацыяльнай адэкватнасці выхавання;
  • прынцып інтэграцыі і дыферэнцыяцыі;
  • прынцып эўрыстычнага асяроддзя.

Срокі рэалізацыі праекта: 2017/2018 н.г.

Этапы рэалізацыі праекта

1этапарганізацыйны (верасень 2017 года)

2 этапасноўны (кастрычнік 2017 – май 2018 года)

3 этап – дыягнастычны (канец мая 2018года)

4 этап – рэфлексіўна – ацэначны (чэрвень 2018 года)

Асноўныя накірункі выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень

  • фізкультурна-аздараўленчы і спартыўна-масавы;
  • працоўна – экалагічны;
  • грамадзянска-патрыятычны і ідэйна-маральны;
  • інтэлектуальны;
  • работа з бацькамі.

Чакаемы вынік

  • павышэнне ўзроўню выхаванасці навучэнцаў;
  • умацаванне фізічнага здароўя;
  • развіццё творчага патэнцыялу асобы кожнага навучэнца;
  • усвядомленае разуменне важнасці грамадска- карыснай працы, усвядомлены ўдзел у розных відах грамадскай працы;
  • актывізацыя сумеснай дзейнасці школы і сям'і.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.